Выберыце сваю мову

Загадчык аддзела
Лыкаў Канстанцін Уладзіміравіч
доктар фізіка-матэматычных навук
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры.

 

Напрамкі фундаментальных навуковых даследаванняў:

  • Функцыянальны аналіз (геаметрыя банахавых прастор, тэорыя перастановачна-інварыянтных прастор і банахавых рашотак, інтэрпаляцыя і экстрапаляцыя прастор і аператараў, тэорыя абурэнняў лінейных аператараў, некаммутатыўны функцыянальны аналіз, С*-алгебры)
  • Агульная тапалогія (тапалогіі, спароджаныя парадкам, тапалагічныя метады ў функцыянальным аналізе, тэорыі верагоднасцяў, камбінаторыцы, аналізе дадзеных)
  • Тэорыя верагоднасцяў (імавернасныя метады ў функцыянальным аналізе, матрычным аналізе і тэорыі графаў, выпадковыя матрыцы, выпадковыя аператары, праблема момантаў)
  • Тэорыя матрыц (спектральная тэорыя матрыц, структураваныя абурэнні матрыц, устойлівасць па Ляпунову, робастная ўстойлівасць, задачы лакалізацыі спектру матрыц, няроўнасці для матрычных мінораў)
  • Шматмерны аналіз (спецыяльныя ўласцівасці шматмерных матрыц і палілінейных форм, шматмерныя экстрэмальныя задачы)
  • Дынамічныя сістэмы (эргадычная тэорыя, спектральны і энтрапійны аналіз дынамічных сістэм, гранічныя тэарэмы)

 

Напрамкі прыкладных навуковых даследаванняў:

  • Статыстычная тэорыя машыннага навучання (ужыванне аналітычных і імавернасных метадаў для адзнак навучальнай здольнасці алгарытмаў машыннага навучання, памернасць і складанасць функцыянальных сістэм)
  • Аналіз дадзеных (прымяненне метадаў функцыянальнага аналізу, тэорыі імавернасцей, матэматычнай статыстыкі і тапалогіі для аналізу даных)
  • Матэматычнае абгрунтаванне прыкладных эўрыстык (уключаючы штучны інтэлект, камп'ютарныя алгарытмы, інжынерныя канструкцыі і да т.п.)
  • Матэматычныя мадэлі біялогіі (матрычныя мадэлі ў эвалюцыйнай біялогіі, дынаміка папуляцый, біялагічныя канструкцыі ў штучным інтэлекце, генетычныя алгарытмы)
  • Матэматычныя мадэлі для квантавых вылічэнняў (мадэль Ізінга, дынаміка спінавага шкла, размеркаванне энергіі ў мадэлі Кіркпатрыка-Шэрынгтана)