Выберыце сваю мову

 Cклад вучонага савета зацвярджаецца бюро Аддзялення Акадэміі навук па прадстаўленні дырэктара Інстытута. Члены вучонага савета, акрамя асоб, якія ўваходзяць у савет па пасадзе, абіраюцца сходам навуковых работнікаў, якія маюць вучоную ступень, з правам водгуку і замены.

Вучоны савет:

  • абмяркоўвае найважнейшыя навуковыя праблемы, навуковыя даклады і дае ацэнку вынікам навуковых прац Інстытута;
  • дае рэкамендацыі аб устанаўленні каэфіцыентаў пры павышэнні акладаў навуковым работнікам Інстытута з улікам рэзультатыўнасці іх працы;
  • разглядае рэкамендацыі па рэдакцыйнай падрыхтоўцы і выданню навуковых прац, разглядае і рэкамендуе да выдання буйныя навуковыя працы (манаграфіі, навукова-аналітычныя даклады і зборнікі) Інстытута і яго навуковых працаўнікоў;
  • абмяркоўвае пытанні каардынацыі і творчага супрацоўніцтва з іншымі навуковымі арганізацыямі;
  • абмяркоўвае пытанні эфектыўнасці міжнароднага навуковага супрацоўніцтва Інстытута, ход выканання праводзімых сумесна з замежнымі навуковымі арганізацыямі даследаванняў, а таксама заслухоўвае справаздачы супрацоўнікаў Інстытута па замежных навуковых камандзіроўках;
  • абмяркоўвае пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай і павышэннем кваліфікацыі навуковых кадраў; сістэматычна заслухоўвае паведамленні навуковых работнікаў, якія маюць права на навуковае кіраўніцтва, аб іх рабоце па падрыхтоўцы навуковых кадраў; разглядае і зацвярджае тэмы доктарскіх дысертацый, кандыдацкіх дысертацый аспірантаў і суіскальнікаў, дае па іх рэкамендацыі;
  • вылучае выдатныя навуковыя працы для прысуджэння Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь, прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама медалёў і прэмій імя выдатных вучоных, і абмяркоўвае навуковыя працы, вылучаныя на суісканне прэмій іншымі арганізацыямі;
  • вылучае кандыдатуры вядучых навуковых работнікаў Інстытута да прысваення ганаровых званняў, вылучае кандыдатаў у акадэмікі і члены-карэспандэнты Акадэміі навук;
  • уносіць прадстаўленні ў дзяржаўны атэстацыйны орган аб прысваенні ва ўстаноўленым парадку вучоных званняў;
  • прымае рашэнне аб конкурсах на замяшчэнне вакантных пасад загадчыкаў навукова-даследчых падраздзяленняў, галоўных, вядучых, старшых навуковых супрацоўнікаў, навуковых і малодшых навуковых супрацоўнікаў.



Cклад вучонага савета

Сафонаў В.Р.  Дырэктар інстытута

Старшыня рады

Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар

Бахановіч С.В.  Намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце

Намеснік старшыні рады

Кандыдат фізіка-матэматычных навук

Бусел Т.С.  Навуковы сакратар рады

Навуковы сакратар

Кандыдат фізіка-матэматычных навук

Васільеў Д.У.  Загадчык аддзела тэорыі лікаў і дыскрэтнай матэматыкі

Кандыдат фізіка-матэматычных навук

Гарохавік В.В.  Галоўны навуковы супрацоўнік аддзела нелінейнага і стахастычнага аналізу Член-карэспандэнт, прафесар
Грамыка Г.Ф.  Загадчык аддзела вылічальнай матэматыкі і матэматычнага мадэлявання Кандыдат фізіка-матэматычных навук
Ізабаў Н.А.  Галоўны навуковы супрацоўнік аддзела дыферэнцыяльных ураўненняў Акадэмік, прафесар
Корзюк В.И.  Галоўны навуковы супрацоўнік аддзела дыферэнцыяльных ураўненняў Акадэмік, прафесар
Лыкаў К.В.  Загадчык аддзела функцыянальнага аналізу і дынамічных сістэм Доктар фізіка-матэматычных навук
Макараў Я.К.  Загадчык аддзела дыферэнцыяльных ураўненняў Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар
Малюцін В.Б.  Загадчык аддзела нелінейнага і стахастычнага аналізу Доктар фізіка-матэматычных навук
Матус П.П.  Галоўны навуковы супрацоўнік аддзела вылічальнай матэматыкі і матэматычнага мадэлявання Член-карэспандэнт, прафесар
Асінаўская А.А.  Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела алгебры Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт