Выберыце сваю мову

11 сакавіка ў НАН Беларусі пад кіраўніцтвам Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Сцяпанавіча Караніка адбылося пасяджэнне Рэспубліканскай камісіі па разглядзе кандыдатур, якія вылучаюцца для прадастаўлення грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферах навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, маладзёжнай палітыкі.  У прэзентацыйнай выставе, прымеркаванай да пасяджэння камісіі, прыняў удзел галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута матэматыкі Дземянчук А.К, які ў дакладзе адзначыў, што ў ходзе правядзення даследаванняў у рамках гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь атрыманы ўмовы існавання і распрацаваны канструктыўныя метады сінтэзу кіравання, які пераводзіць сістэму ў асінхронны рэжым у асаблівых выпадках выраджэння блокаў сярэдняга значэння матрыцы каэфіцыентаў, якія заставаліся адкрытымі да гэтага часу.

Рэалізацыя атрыманых вынікаў ажыццёўлена ў сферы адукацыі (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларуска-Расійскі ўніверсітэт), а таксама пры выкананні дагавора ў інтарэсах УП "Геаінфармацыйныя сістэмы".