Выберыце сваю мову

Дзень маці – свята, прысвечанае самай важнай жанчыне ў жыцці кожнага чалавека.

Для кожнага з нас усё пачынаецца з маці. Яе любоў і вера падтрымліваюць і натхняюць нас у любым узросце, а тое добрае і мудрае, чаму яна навучыла, застаецца з намі на ўсё жыццё.

Сардэчна віншуем усіх мам з гэтым цёплым святам!

Дзякуй за цеплыню, ласку і клопат, які Вы так шчыра нам аддаяце.

Жадаем Вам душэўнай цеплыні, здароўя, цярпення, жаночага шчасця, заўсёды адчуваць сябе патрэбнымі і каханымі. Няхай у Вашым жыцці заўсёды гучаць толькі цёплыя словы, вочы свецяцца радасцю, а кожны дзень будзе па-свойму цудоўным!

Цёплага свята!

Адміністрацыя і прафкам Інстытута матэматыкі НАН Беларусі