Шаноўныя калегі!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 82-й гадавінай вызвалення горада Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Гэта свята - сімвал суверэнітэту і свабоды нашай Радзімы, гераічнай мінуўшчыны і шчаслівай будучыні беларускага народа. Гэты знамянальны дзень сімвалізуе свабоду, адзінства нашага народа і пераемнасць пакаленняў. Павага да мінулага, разуменне патрабаванняў часу і працавітасць - аснова ўсіх тых поспехаў, якіх дасягнула Беларусь за гады свайго суверэнітэту.
Няхай наша сумесная работа садзейнічае развіццю краіны і ўмацаванню яе навуковага патэнцыялу. Жадаем вам дабрабыту, невычэрпнай энергіі, упэўненасці ў заўтрашнім дні і новых працоўных здзяйсненняў!
Адміністрацыя Інстытута матэматыкі НАН Беларусі
