17 верасня — Дзень народнага адзінства
У шэрагу галоўных дзяржаўных святаў, якія адлюстроўваюць фундаментальныя вехі нашай гісторыі, Дзень народнага адзінства займае асаблівае месца. Менавіта з 17 верасня 1939 года ўсе беларусы атрымалі магчымасць не толькі жыць і развівацца разам, але і патэнцыял для пабудовы сваёй незалежнай дзяржавы.
Гістарычныя ўрокі даказваюць, што галоўнай каштоўнасцю для ўсіх пакаленняў застаецца свабодная, моцная і працвітаючая Беларусь. Гэты дзень аб’ядноўвае кожнага, хто ганарыцца мінулым нашай Радзімы, цэніць яе сучаснасць і стваральнай працай будуе паспяховую будучыню. Толькі разам, падтрымліваючы адзін аднаго, мы здольныя пераадольваць любыя выклікі і дасягаць высокіх вынікаў!
Паважаныя калегі! Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць утульнасць, узаемаразуменне і стабільнасць!
Адміністрацыя Інстытута матэматыкі НАН Беларусі
