Выберыце сваю мову

20 студзеня на базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла трэцяя рэспубліканская канферэнцыя навучэнцаў "Першы крок у навуку", прысвечаная Дню беларускай навукі, дзе маладыя даследнікі адкрываюць сабе свет сучасных навуковых дасягненняў, навучаюцца прэзентаваць вынікі сваіх эксперыментаў і робяць першыя крокі да будучых адкрыццяў. 

У Інстытуце матэматыкі была арганізавана секцыя "Матэматыка", у рабоце якой прынялі ўдзел 20 старшакласнікаў з усіх абласцей Беларусі.

Журы ў складзе членаў Савета маладых вучоных Інстытута адзначылі наступныя даклады:

Дыплом I ступені — Няроўнасці з дабаўкай (Шаўкопляс Вячаслаў, ДУА "Лошніцкая гімназія Барысаўскага раёна");

Дыплом II ступені — Прымяненне тэорыі графаў у Мінскім метрапалітэне (Калеснікава Вікторыя, ДУА "Гімназія імя Ў.Ф. Купрэвіча г. Смалявічы");

Дыплом II ступені — Прагулкі з групамі сіметрый мнагаграннікаў (Шамко Любоў, ДУА "Сярэдняя школа № 9 г. Барысава");

Дыплом III ступені — Рэкурэнтныя і аналітычныя спосабы задання паслядоўнасцей (Мітраховіч Ірына, УА "Мінскі дзяржаўны абласны ліцэй");

Дыплом III ступені — Ураўнуем купкі (Макеёнак Марына, ДУА "Сярэдняя школа №14 г. Наваполацка").

Па выніках працы секцыі кожны ўдзельнік атрымаў сертыфікат.