Выберыце сваю мову

24 і 25 верасня супрацоўнікі Інстытута матэматыкі прынялі ўдзел у спаборніцтвах па шашках і шахматах у асабістым першынстве сярод работнікаў арганізацый НАН Беларусі і паказалі выдатныя вынікі.

Лепшымі сярод мужчын у спаборніцтвах па шахматах сталі Лыкаў Канстанцін Уладзіміравіч (1 месца) і Люксембург Іосіф Леановіч (2 месца); сярод жанчын па шахматах - Падгорная Юлія Сяргееўна (1 месца).

Віншуем усіх удзельнікаў спаборніцтваў і зычым ім новых перамог!