У Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі плануецца стварыць новую лабараторыю, асноўнае прызначэнне якой - тэарэтычныя даследаванні ў галіне машыннага навучання, апрабацыя новых ідэй і іх імплементацыя ў праграмны прадукт, а таксама рэалізацыя прыкладных праектаў, звязаных з тэхналогіямі штучнага інтэлекту. У інстытуце ўжо выконваюцца праекты па ўсіх гэтых напрамках, у тым ліку па заданні ДПНД, і яшчэ некалькі запланавана на бліжэйшы час. Таму стварэнне лабараторыі - гэта натуральны этап развіцця інстытута, які пашырае нашы магчымасці. Пра гэта распавёў загадчык аддзела функцыянальнага аналізу і дынамічных сістэм Канстанцін Лыкаў у інтэрв'ю газеце "Навука" (№ 12, стар. 6).
- Падрабязнасці