6 верасня ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі адбыўся Фестываль навукі - 2025. Малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута матэматыкі Аўлас Арцём Мікалаевіч прадставіў найноўшую распрацоўку інстытута - праграмны комплекс для разліку цеплавых і механічных уласцівасцей кампазітных парашковых матэрыялаў. Праграмны комплекс прызначаны для прагназавання эфектыўнага каэфіцыента цеплаправоднасці і каэфіцыентаў пругкасці кампазітных парашковых матэрыялаў. Усё матэматычнае і праграмнае забеспячэнне комплексу з'яўляецца цалкавіта самастойнай і незалежнай распрацоўкай. Праграмны комплекс не мае айчынных аналагаў.